Сёння ў Польшчы распачаўся чарговы Чэмпіянат Еўропы па арыентаванні на роварах. Нажаль, беларускіх спартсменаў на прасторах нашай краіны-суседкі не заўважана, аднак можна падтрымаць сябра нашай Беларускай федэрацыі арыентавання - Маргуса Халіка, які прымае ўдзел у спаборніцтвах у складзе зборнай каманды Эстоніі. Найбольшае прадстаўніцтва, па дванаццаць спартсменаў, на гэтым Чэмпіянаце Еўропы маюць дэлегацыі з Расійскай Федэрацыі, а таксама з Фінляндыі. Літва накіравала ў Польшчу 9 удзельнікаў, Латвія - пяць, а ад Украіны будзе ўдзельнічаць толькі адна дзяўчына. Усяго ж дваццаць краін маюць сваё прадстаўніцтва на Чэмпіянаце.
Сёння адбыўся і першы старт - на спрынтэрскай дыстанцыі. У мужчынскай групе перамогу атрымаў Юссі Лаўрыла з Фінляндыі, на другую прыст
...
Читать дальше »