Приветствую Вас Гость | RSS

Клуб любителей "Баклан"

baklan
Четверг, 21.11.2024, 14:02
Главная » Статьи » Мои статьи

Кубак БФА па МТВО, 1-2 этапы
Трэба сказаць, што арыентаванне на горных роварах ужо не першы год паспяхова развіваецца ў нашых суседзяў, напрыклад у Літве, але дагэтуль старты па МТВО на беларускіх спаборніцтвах былі больш эксперыментальнымі, чым паўнавартаснымі. Так , напрыклад, першыя спаборніцтвы з выкарыстаннем спецыяльнай мапы для раварыстаў адбыліся толькі ў мінулым годзе на "БДУ-90".

2012 год быў адзначаны з'яўленнем у Беларусі новых правілаў па спартыўным арыентаванні, у якіх афіцыйна быў зацверджаны такі від арыентавання як МТВО (арыентаванне на горных роварах). Аматары ровараў атрымалі і яшчэ адзін сапраўдны падарунак - Кубак БФА па МТВО.

Першы і другі этап Кубка мусілі адбыцца ў межах Кубка Гродна па спартыўнаму арыентаванню. 
У суботу арганізатары прапанавалі ўдзельнікам сярэднюю дыстанцыю па мапе "Рыбніца". Гэты дзень пакінуў у большасці пазітыўныя ўражанні, але нажаль не абышлося і без недахопаў, але пра ўсё па-чарзе. 

Першай нечаканасцю з'явілася тое, што суддзі напэўна не чыталі правілы па арыентаванню, таму што удзельнікі мусілі правесці сапраўдныя перамовы, каб перканаць суддзяў у тым, што мапы выдаюцца ў адрозненне ад арыентавання бегам за хвіліну да старта. Потым ад суддзяў стала вядома, што насупраць КП на мапах не будуць пазначаны коды КП, як гэта звычайна робіцца на замежных стартах, таму ўсім выдалі легенду.  Аднак трэба зазначыць, што з-за вялікай хуткасці руху на ровары, чытаць такую легенду не вельмі зручна.

Атрымаўшы мапу я з задавальненнем адзначыў, што яна намалявана ў спецыяльных знаках для МТВО. Што тычыцца непасрэдна дыстанцыі, то яна была даволі цікавая і месцамі патрабавала ад удзельнікаў добра паразважаць над выбарам варыянтаў руху. Шчыра няўдалымі апынуліся толькі трэці і дзесяты КП: сцежкі, намаляваныя ў раёне трэцяга КП уяўлялі сабой прасечкі, якія было вельмі цяжка заўважыць нават калі бегчы звычайнае арыентаванне.


 Зразумела перасоўвацца па такой паверхні было нязручна, а паваленыя дрэвы рабілі задачу яшчэ больш складанай. Пры гэтым трэба адзначыць, што на дыстанцыі МТВО згодна правілаў спартоўцы павінны рухацца па сцежках, але у дадзеным выпадку яны зусім не адрозніваюцца ад звычайнага лесу. На мой погляд гэтыя прасечкі было неабходна проста выдаліць з мапы. 



Што тычыцца перагона з 9 КП на 10 КП, то тут планіроўшчыкі вымушалі ўдзельнікаў рухацца наскрозь праз лес па азімуце, што не мае нічога агульнага з МТВО.

Нягледзячы на пэўныя недахопы, удзельнікі атрымалі пазітыўныя уражанні ад сярэдняй дыстанцыі.

У другі дзень арганізатары прапанавалі "гарадскі" спрынт амаль у цэнтры Гродна. На мой погляд такая дыстанцыя для ровараў, гэта больш арыент-шоў, чым сапраўднае арыентаванне. Вялікая колькасць КП не дазваляе добра разагнацца, а шматлікія пешаходы, аўтамабілі ды іншыя перашкоды робяць такую дыстанцыю не вельмі бяспечнай. Аднак у той жа час, такая дыстанцыя - гэта штосьці новае і незвычайнае. 

Пасля двух этапаў Кубка ўжо можна падвесці некаторыя вынікі. Па-першае, добра што велаарыентаванне зараз афіцыйна падтрымліваецца БФА, аднак на мой погляд з васьмі заяўленых у Кубке этапаў, заліковымі можна было б зрабіць 5, а не 3, як гэта прадугледжана зараз.

Па другое, з боку Федэрацыі неабходна правесці з арганізатарамі спаборніцтваў па МТВО пэўную працу, каб старты адбываліся адпаведна правілаў.

Ну і канешне прыемна адзначыць, што МТВО выклікае вялікую цікавасць не толкі ў тых, хто ўдзельнічае ў арыентаванні на роварах, але і ў звычайных арыенціроўшчыкаў: шмат спартоўцаў пасля спрынта цікавілася дзе можна набыць веласіпеды ды іншае абсталяванне каб удзельнічаць у спаборніцтвах па МТВО.   

Напрыканцы трэба выказаць вялікую павагу арганізатарам Кубка Гродна, і асабіста Эдварду Станіслававічу Ародзю, які ужо не першы год робіць прыемныя падарункі для аматараў МТВО!
Категория: Мои статьи | Добавил: Антоsь (19.04.2012)
Просмотров: 1149 | Рейтинг: 1.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]