Бюлетэнь №2
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь
па арыентаванню на роварах (велаарыентаванню) – 2013
Арганізатары: Міністэрства спорту і турызму
Рэспублікі Беларусь, Беларуская федэрацыя арыентавання, клуб аматараў "Баклан”.
Мэты і задачы: вызначэнне
наймацнейшых спартсменаў, паляпшэнне майстэрства спартсменаў, развіццё і
папулярызацыя спартыўнага арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь.
Час і месца правядзення: спаборніцтвы
адбудуцца 31 траўня – 2 чэрвеня 2013 года ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.
Праграма спаборніцтваў.
Пятніца,
31.05.2013
2000-2130 Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў.
Субота,
01.06.2013
1000-1200 Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у
цэнтры спаборніцтваў.
1230 Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў.
1300 Пачатак асабіста-камандных спаборніцтваў на доўгай дыстанцыі.
Нядзеля,
02.06.2013
1100 Пачатак асабіста-камандных спаборніцтваў на сярэдняй дыстанцыі.
1400 Узнагароджанне ўдзельнікаў. Цырымонія закрыцця спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.
Удзельнікі спаборніцтваў.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах у асабістым і камандным
заліку дапускаюцца спартсмены, якія з’яўляюцца членамі Беларускай федэрацыі
арыентавання (БФА). Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія не з'яўляюцца членамі
БФА, маюць права ўдзельнічаць у асабістым заліку, а ў камандным заліку толькі ў
складзе зборных каманд абласцей ці г. Мінска.
Спартсмены з іншых краін, якія не з'яўляюцца членамі БФА, удзельнічаюць
па-за конкурсам.
У асабістым заліку
мужчыны і жанчыны ўдзельнічаюць адпаведна па групах М21 і Ж21.
У камандным заліку ўдзельнічаюць каманды клубаў-членаў БФА, а таксама зборныя каманды абласцей і г.Мінска.
Удзельнічаць у спаборніцтвах дазваляецца спартсменам з любой спартыўнай кваліфікацыяй, калі яны старэйшыя за 18 гадоў. Спартсмены ва
ўзросце 16 і 17 гадоў маюць права ўдзельнічаць пры наяўнасці спартыўнай кваліфікацыі
не ніжэй за першы разрад і медыцынскай даведкі аб допуску да спаборніцтваў
сярод дарослых.
Удзельнікі самастойна адказваюць за стан
свайго здароўя падчас спаборніцтваў.
Склад камандаў: не абмежаваны.
Умовы вызначэння вынікаў.
Асабісты залік: вынікі падводзяцца асобна для
кожнага віда праграмы.
Агульнакамандны залік: падлічваецца шэсць лепшых
вынікаў членаў каманды ў кожны дзень спаборніцтваў. Агульнакамандныя вынікі
вызначаюцца па суме балаў паводле табліцы № 1. У выпадку аднолькавай сумы
перавагу атрымлівае каманда, у якой больш 1-х месцаў і г.д.
Табліца № 1
Месца
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
…
|
89
|
Балы
|
100
|
97
|
94
|
91
|
89
|
87
|
85
|
83
|
81
|
80
|
…
|
1
|
Парадак
узнагароджання.
Пераможцы і прызёры ў асабістым заліку ўзнагароджваюцца дыпломамі, медалямі
і памятнымі прызамі.
Каманда-пераможца атрымлівае кубак, каманды-прызёры – дыпломы.
Мэтавы
ўзнос:
за 1 дзень — 50.000 рублёў, за 2 дні — 100.000
рублёў.
Умовы аплаты
ўзноса: наяўнымі
сродкамі пры рэгістрацыі ўдзельнікаў.
Пры неабходнасці аплаціць ўзнос
безнаяўным плацяжом просім Вас звярнуцца
да арганізатараў.
Схема праезду:
Праезд у цэнтр
спаборніцтваў:
На электрацягніку
ад ст. Інстытут Культуры да ст. Асіна,
пасля сваім рухам па схеме прыкладна
2 км.
На машыне па трасе
Мінск-Брэст, далей па дарозе Р68 у
накірунку г.п.Узда, пасля ў п.Гарадзішчы
направа. Рухацца па маркіроўцы каля
1,5 км.
Расклад
руху электрацягнікоў: на
старонцы http://www.rw.by.
Расклад будзе ўдакладнены ў тэхнічнай
інфармацыі.
Мясцовасць:
Максімальны
перапад на схіле 5 метраў. Лес хваёвых
парод, саснова-яловы. Дарожная
сетка шчыльная, некаторыя сцежкі
захламленыя рэшткамі ад вывазу лесу,
некаторыя праходзяць праз мокрыя балоты.
Дарогі рознай якасці – ад вузкіх лясных
сцежак з мяккім грунтам да аўтамабільных
неасфальтаваных дарог. Суадносіны
цвёрдага грунта да лясных сцяжынак –
60/40. Рух па краі расліннасці ўздоўж
палеткаў магчымы, нават калі там нямя
сцежак. Перашкоды руху, якія пазначаны
на мапе пурпурным колерам, - часцей за
ўсё паваленыя дрэвы. Мапа абмежаваная
з паўночна-заходняга краю чыгункай
Брэст-Мінск, з усходу трасай
п.Энэргетыкаў-г.Узда.
Дазваляецца
перасоўванне на ровары не толькі па
дарогах і сцежках.
Небяспечныя месцы:
мокрыя балоты
і жывёлы ў лесе (дзікі, гадзюкі, казулі),
небяспечны пераход праз ручай, які
пазначаны пурпурнай рысачкай як перашкода
руху.
Забароненыя месцы:
прыватныя ўчасткі, пазначаныя спецыяльным
знакам 527 «Пасяленні»; дарога Р68
«п.Энэргетыкаў-г.Узда» на ўсходзе мапы,
пазначаная спецыяльным знакам 707
«Забароненая дарога».
Маштаб і сячэнне
рэльефу: у
суботу 1:20000, 2м; у нядзелю 1:10000 , 2м.
Магчымасці для
трэніроўкі:
па разміначнай мапе, якую атрымліваеце
падчас рэгістрацыі.
Умовы стварэння
стартавага пратаколу на доўгай дыстанцыі:
па выніках кубка БФА па арыентаванні
на роварах 2012 года.
Калі згодна вынікаў Кубка БФА 2012 у
стартавым пратаколе побач апынуцца
спратсмены з адной каманды, будзе
прыменены п.10.3 Правілаў спаборніцтваў.
Першымі
стартуюць спартсмены, якія адсутнічаюць
у рэйтынге, парадак іх старту вызначаецца
паводле кампутарнай жараб’ёўкі.
Пераможца Кубка БФА 2012 года стартуе
апошні. Стартавы інтэрвал 3 хвіліны.
Умовы стварэння
стартавага пратаколу на сярэдняй
дыстанцыі: па
выніках кампутарнай жараб’ёўкі. Стартавы
інтэрвал 2 хвіліны.
Патрабаванні да
экіпіроўкі: спартсмены
дапускаюцца да ўдзелу толькі пры
наяўнасці шлема. Чып для адзнакі павінен
быць прымацаваны да ровара. Пры адсутнасці
ўласнага мацавання, чып будзе прымацованы
суддзямі ў стартавым калідоры.
Папярэднія параметры
дыстанцыі (у км, па аптымальнаму шляху):
|
01.06.2013
|
02.06.2013
|
М
|
35
|
20
|
Ж
|
25
|
13
|
Выдаткі і размяшчэнне
ўдзельнікаў.
Усе выдаткі па ўдзелу
ў спаборніцтвах нясуць арганізацыі,
якія камандзіруюць спартсменаў. Магчыма
размясціцца ў намётах ля цэнтра
спаборніцтваў, у гасцініцах Мінска,
Дзяржынска. Харчаванне асабістае,
адлегласць ад цэнтра спаборніцтваў да
крыніцы пітнай вады каля 1,5 км. Па пытаннях
размяшчэння звяртацца да арганізатараў.
Форма заяўкі і
апошняя дата яе атрымання.
Заяўка на спаборніцтвы ажыццяўляецца ў інтэрнэце
праз сайт КА "Баклан” http://baklan.do.am/index/rehgistracyja_on_line/0-5. Апошні тэрмін прымання заяўкі – 21 траўня 2013
года.
Пры ўзнікненні пытанняў па рэгістрацыі звяртацца да
арганізатараў.
Кантактная інфармацыя.
Галоўны суддзя – Антон Юрок +37529 663 19 29
Намеснік галоўнага суддзі – Мікіта Лаппо +37544 735
95 77
Галоўны сакратар – Марыя Радкевіч +37533 621 73 53
E-Mail: mtbo@tut.by