Приветствую Вас Гость | RSS

Клуб любителей "Баклан"

baklan
Четверг, 21.11.2024, 14:18
Главная » Статьи » Чэмпіянат Мінска па арыентаванні на роварах

Тэхнічная інфармацыя

Грамадская спартыўная арганізацыя
«Беларуская федэрацыя арыентавання»
Мінская гарадская федэрацыя арыентавання

Тэхнічная Інфармацыя

Чэмпіяната г. Мінска – 2014
па арыентаванні на роварах (велаарыентаванні)

Час і месца правядзення

Спаборніцтвы адбудуцца 3 – 4 ліпеня 2014 года у Мінскім раёне каля ст. «Зялёнае»

Праграма спаборніцтваў

Чацвер, 03.07.2014

900 – 1000       Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў

                                    1030                Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў

1100                Агульны старт на доўгай дыстанцыі. III этап Кубка БФА па велаарыентаванні

Пятніца, 04.07.2014

1100                Асабісты старт на спрынтэрскай дыстанцыі. IV этап Кубка БФА па велаарыентаванні

1400                Узнагароджванне ўдзельнікаў. Цырымонія закрыцця спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.

Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах у асабістым і камандным заліку дапускаюцца ўсе жадаючыя спартсмены, як у складзе каманд клубаў і вобласцей, так і асабіста.

У асабістым заліку мужчыны і жанчыны ўдзельнічаюць адпаведна па групах М і Ж.

Удзельнічаць у спаборніцтвах дазваляецца спартсменам з любой спартыўнай кваліфікацыяй, калі яны старэйшыя за 18 гадоў. Спартсмены ва ўзросце 16 і 17 гадоў маюць права ўдзельнічаць пры спартыўнай кваліфікацыі не ніжэй за першы разрад.

Склад камандаў не абмежаваны.

Адзнака

На спаборніцтвах будзе выкарыстоўвацца сістэма адзнакі Sportident. Дазваляецца ўдзельнічаць з асабістымі SI-чыпами.

Умовы вызначэння вынікаў

Вынікі ў асабістым заліку вызначаюцца па кожнаму дню спаборніцтваў. Агульнакамандны залік падлічваецца па чатырох лепшых выніках у кожны дзень спаборніцтваў. У выпадку аднолькавай сумы перавагу атрымлівае каманда, у якой больш 1-х месцаў і г.д. Агульнакамандныя вынікі вызначаюцца па суме балаў, паводле табліцы:

Месца

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

Балы

100

97

94

91

89

87

85

83

81

80

79

78

77

76

75

 

Парадак узнагароджвання

Пераможцы груп M і Ж ўзнагароджваюцца ганаровымі граматамі, медалямі і прызамі, прызеры – ганаровымі граматамі, медалямі і памятнымі сувенірамі. Каманда-пераможца і каманды-прызёры атрымліваюць ганаровыя граматы.

Схема праезду

http://maps.yandex.ru/?um=Xs-SKZtQEuxvJcoxRpDmimSyUT8feN4U&l=map

Праезд у цэнтр спаборніцтваў

1.На электрацягніку ад станцыі «Мінск-пасажырскі» да прыпыначнага пункта «Зялёная», далей сваім рухам па схеме прыкладна 1 км.

2.На машыне згодна схемы.

Мясцовасць

Максімальны перапад на схіле 20 метраў. Лес пераважна хваёвых парод, саснова-яловы. Дарожная сетка шчыльная. Дарогі рознай якасці – ад вузкіх лясных сцежак з мяккім грунтам да аўтамабільных асфальтаваных дарог. Некаторыя вузкія сцяжыны зараслі крапівай. Перашкоды руху, якія пазначаны на мапе пурпурным колерам, - часцей за ўсё паваленыя дрэвы.

Небяспечныя месцы

Асфальтаваныя і шырокія лясныя дарогі з вельмі інтэнсіўным аўтамабільным рухам, будаўнічае смецце на лясных сцежках, стромкія схілы.

Забароненыя месцы

Прыватныя лецішчы, дзіцячыя лагеры, а таксама іншыя прыватныя аб'екты, пазначаныя адпаведным знакам на мапе.

Маштаб і сячэнне рэльефу

3 ліпеня — 1:20000, 2,5 м ; 4 ліпеня — 1:10000, 2,5 м.

Парадак старту на доўгай дыстанцыі

Усе ўдзельнікі стартуюць адначасова, на дыстанцыях будзе прысутнічаць рассейванне.

Парадак старту на спрынтэрскай дыстанцыі

Па выніках кубка БФА па арыентаванні на роварах 2013 года. Калі згодна вынікаў Кубка БФА 2013 у стартавым пратаколе побач апынуцца спратсмены з адной каманды, будзе прыменены п.10.3 Правілаў спаборніцтваў. Першымі стартуюць спартсмены, якія адсутнічаюць у рэйтынге, парадак іх старту вызначаецца паводле кампутарнай жараб’ёўкі. Пераможца Кубка БФА 2013 года стартуе апошні. Стартавы інтэрвал 1 хвіліна.

Патрабаванні да экіпіроўкі

Спартсмены дапускаюцца да ўдзелу толькі пры наяўнасці шлема.

Параметры дыстанцый (па аптымальнаму шляху)

 

03.07.2014

Доўгая

04.07.2014

Спрынт

М

34 км / 27 КП

8 км / 6 КП

Ж

19 км / 17 КП

6 км / 10 КП

Кантрольны час, хв.

360

90

 

Дадатковая інфармацыя:

На доўгай дыстанцыі на КП 36 будзе прысутнічаць дадатковы запас пітнай вады з разліку 2 л на аднаго удзельніка. Усе ўдзельнікі будуць праходзіць праз гэты КП тры разы.

Галоўная судзейская калегія

Галоўны суддзя – Антон Юрок, 1 катэгорыя +37529 663 19 29

Галоўны сакратар – Мікіта Лаппо, 1 катэгорыя +37544 735 95 77

E-Mail: mtbo@tut.by

Категория: Чэмпіянат Мінска па арыентаванні на роварах | Добавил: Антоsь (01.07.2014)
Просмотров: 1127 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]