Грамадская спартыўная арганізацыя
«Беларуская федэрацыя арыентавання»
Мінская гарадская федэрацыя арыентавання
Бюлетэнь №2
Чэмпіятнат г. Мінска – 2014
па арыентаванні на роварах (велаарыентаванні)
Час і месца правядзення
Спаборніцтвы адбудуцца 3 – 4 ліпеня 2014 года ў Мінскім раёне.
Арганізатары
Упраўленне спорта і турызму Мінгарвыканкама, Мінская гарадская федэрацыя арыентавання ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання», клуб аматараў «Баклан».
Мэты і задачы
Вызначэнне наймацнейшых спартсменаў, паляпшэнне майстэрства спартсменаў, развіццё і папулярызацыя спартыўнага арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь і ў г. Мінску.
Праграма спаборніцтваў
Чацвер, 03.07.2014
900 – 1000 Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў
1030 Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў
1100 Асабісты старт на доўгай дыстанцыі
Пятніца, 04.07.2014
1100 Асабісты старт на спрынтэрскай дыстанцыі
1400 Узнагароджванне ўдзельнікаў. Цырымонія закрыцця спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.
Удзельнікі спаборніцтваў
Да ўдзелу ў спаборніцтвах у асабістым і камандным заліку дапускаюцца ўсе жадаючыя спартсмены, як у складзе каманд клубаў і вобласцей, так і асабіста.
У асабістым заліку мужчыны і жанчыны ўдзельнічаюць адпаведна па групах М і Ж.
Удзельнічаць у спаборніцтвах дазваляецца спартсменам з любой спартыўнай кваліфікацыяй, калі яны старэйшыя за 18 гадоў. Спартсмены ва ўзросце 16 і 17 гадоў маюць права ўдзельнічаць пры спартыўнай кваліфікацыі не ніжэй за першы разрад.
Склад камандаў не абмежаваны.
Адзнака
На спаборніцтвах будзе выкарыстоўвацца сістэма адзнакі Sportident. Дазваляецца ўдзельнічаць з асабістымі SI-чыпами.
Меры бяспекі
Спабоніцтвы прайдуць у лясным масіве. Асноўная частка дыстанцый праходзіць праз кантрольныя пункты, якія знаходзяцца удалечыні ад дарог агульнага карыстання, удзельнікі не будуць ствараць шуму и перашкодаў для грамадзян.
Удзельнікі абавязаны выконваць правілы дарожнага руху, берагчы навакольнае асяроддзе, выконваць правілы и нормы пажарнай бяспекі.
Умовы вызначэння вынікаў
Вынікі ў асабістым заліку вызначаюцца па кожнаму дню спаборніцтваў. Агульнакамандны залік падлічваецца па чатырох лепшых выніках у кожны дзень спаборніцтваў. У выпадку аднолькавай сумы перавагу атрымлівае каманда, у якой больш 1-х месцаў і г.д. Агульнакамандныя вынікі вызначаюцца па суме балаў, паводле табліцы:
Месца
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
6
|
7
|
8
|
9
|
10
|
11
|
12
|
13
|
14
|
15
|
…
|
Балы
|
100
|
97
|
94
|
91
|
89
|
87
|
85
|
83
|
81
|
80
|
79
|
78
|
77
|
76
|
75
|
…
|
Парадак узнагароджвання
Пераможцы груп M і Ж ўзнагароджваюцца ганаровымі граматамі, медалямі і памятнымі прызамі, прызеры – ганаровымі граматамі і медалямі. Каманда-пераможца і каманды-прызёры атрымліваюць ганаровыя граматы.
Форма заяўкі і апошняя дата яе атрымання
Заяўка на спаборніцтвы ажыццяўляецца ў інтэрнэце праз сайт КА «Баклан»
Апошні тэрмін прымання заяўкі падоўжаны да 29 чэрвеня 2014 года!
Пры ўзнікненні пытанняў па рэгістрацыі звяртацца да арганізатараў.
Праезд у цэнтр спаборніцтваў
На машыне згодна схеме, альбо на электрацягніку ад станцыі «Мінск-пасажырскі» да прыпыначнага пункта «Зялёная», далей сваім рухам па схеме прыкладна 1 км. Схема цэнтра спаборніцтваў на Яндэкс.Мапах
Мясцовасць
Максімальны перапад на схіле 20 метраў. Лес пераважна хваёвых парод, саснова-яловы. Дарожная сетка шчыльная. Дарогі рознай якасці – ад вузкіх лясных сцежак з мяккім грунтам да аўтамабільных асфальтаваных дарог. Перашкоды руху, якія пазначаны на мапе пурпурным колерам, - часцей за ўсё паваленыя дрэвы.
Небяспечныя месцы
Асфальтаваныя дарогі з даволі інтэнсіўным аўтамабільным рухам.
Забароненыя месцы
Прыватныя лецішчы, а таксама іншыя прыватныя аб'екты, пазначаныя адпаведным знакам на мапе.
Маштаб і сячэнне рэльефу
3 ліпеня — 1:20000, 2,5 м ; 4 ліпеня — 1:10000, 2,5 м.
Парадак старту на доўгай дыстанцыі
Усе ўдзельнікі стартуюць адначасова, на дыстанцыях будзе прысутнічаць рассейванне.
Парадак старту на спрынтэрскай дыстанцыі
па выніках кубка БФА па арыентаванні на роварах 2013 года. Калі згодна вынікаў Кубка БФА 2013 у стартавым пратаколе побач апынуцца спартсмены з адной каманды, будзе прымяняцца п. 10.3 Правілаў спаборніцтваў. Першымі стартуюць спартсмены, якія адсутнічаюць у рэйтынге, парадак іх старту вызначаецца паводле кампутарнай жараб’ёўкі. Пераможца Кубка БФА 2013 года стартуе апошні. Стартавы інтэрвал 1 хвіліна.
Патрабаванні да экіпіроўкі
спартсмены дапускаюцца да ўдзелу толькі пры наяўнасці шлема.
Папярэднія параметры дыстанцый (у км, па аптымальнаму шляху)
Канчатковыя параметры будуць пазначаны ў тэхнічнай інфармацыі
|
03.07.2014
|
04.07.2014
|
М
|
30
|
8
|
Ж
|
20
|
5
|
Выдаткі па арганізацыі спаборніцтваў
Выдаткі па ўзнагароджванню пераможцаў і прызёраў, аплаце картаграфічных матэрыялаў, аплаце працы галоўнай судзейскай калегіі нясе Упраўленне спорту і турызмц Мінгарвыканкама. Выдаткі па праезду удзельнікаў да месцаў спаборніцтваў, харчаванню ўдзельнікаў і аплаце мэтавага ўзносу на арганізацыю спаборніцтваў ажыцяўляюцца за конт арганізацый, якія камандзіруюць удзельнікаў і саміх удзельнікаў. Выдаткі па аплаце працы судзей и іншыя расходы па арганізацыі спаборніцтваў нясе Мінская гарадская федэрацыя арыентавання ГСА «БФА».
Для забеспячэння правядзення спабоніцтваў удзельнікі аплачваюць мэтавы ўзнос на арганізацыю спаборніцтваў Мінскай гарадской федэрацыей арыентавання ГСА «БФА». Памеры мэтавага ўзносу:
Са сваім чыпам: 40 000 – 1 дзень, 80 000 – 2 дні.
З арэндай чыпу: 45 000 – 1 дзень, 90 000 – 2 дні.
Мэтавы ўзнос магчыма аплаціць пры рэгістрацыі. Таксама магчыма аплата па безнаяўнаму разліку. Рэквізіты для аплаты:
Атрымальнік: Мінская гарадская федэрацыя арыентавання ГСА "БФА"
УНП: 102379077
Банк атрымальнік: ЦБП № 507 ААТ "Белінвестбанк", код 739
Разліковы рахунак: 3015347340018
Прызначэнне плацяжу: Мэтавы ўзнос на арганізацыю спаборніцтваў.
Галоўная судзейская калегія
Галоўны суддзя – Антон Юрок, 1 катэгорыя +37529 663 19 29
Галоўны сакратар – Мікіта Лаппо, 1 катэгорыя +37544 735 95 77
E-Mail: mtbo@tut.by
|