Приветствую Вас Гость | RSS

Клуб любителей "Баклан"

baklan
Четверг, 25.04.2024, 06:05
Главная » 2014 » Апрель » 10 » Кубак БФА па арыентаванні на роварах
19:30
Кубак БФА па арыентаванні на роварах

                                                                        

Паважаныя аматары арыентавання на роварах, шчыра віншую вас усіх з пачаткам чарговага сезона! Зусім хутка, у суботу, нападалёк ад Гродна распачнецца Кубак БФА па арыентавані на роварах - 2014. Мне вельмі прыемна, што ўжо трэці год запар у спартоўцаў ёсць магчымасць выходзіць на старт дыстанцыі арыетавання для ровараў. 

Трэба адзначыць, што ў 2012 годзе, калі было вырашана ўпершыню арганізаваць Кубак БФА па арыентаванні на роварах, шмат хто ставіўся вельмі скептычна да гэтай разнастайнасці арыентавання. Аднак нягледзячы на пэўныя цяжкасці, можна зазначыць, што арыентаванне на роварах развіваецца ў нашай краіне: колькаць этапаў кубка з сямі ў 2012 годзе вырасла да трынадцаці ў гэтым годзе, з'явіліся і іншыя старты, дзе ёсць дыстанцыі для ровараў. Акрамя гэтага з'явіліся групы для ровараў на масавых спаборніцтвах "Зялёны стадыён" у Мінску, а летась адбыўся сапраўдны чэмпіянат краіны. Самае ж прыемнае, што няўхільна расце і колькасць актыўных людзей, зацікаўленых у арыентаванні на роварах!

Такім чынам запрашаю ўсіх аматараў арыентавання на роварах, а таксама іншых спартоўцаў арыенціроўшчыкаў ды раварыстаў, якія імкунцца паспрабаваць нешта новае, прыняць удзел у Кубке БФА. Да сустрэчы на роварах у лесе!

 

Суддзя Кубка БФА па арыентаванні на роварах                                          Антон Юрок 

 

Просмотров: 1517 | Добавил: Антоsь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]