Приветствую Вас Гость | RSS

Клуб любителей "Баклан"

baklan
Четверг, 14.12.2017, 15:11
Главная » Статьи » І Чэмпіянат РБ па арыентаванні на роварах

Бюлетэнь №2

Бюлетэнь №2

Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь

па арыентаванню на роварах (велаарыентаванню) – 2013

Арганізатары: Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Беларуская федэрацыя арыентавання,  клуб аматараў "Баклан”.

Мэты і задачы: вызначэнне наймацнейшых спартсменаў, паляпшэнне майстэрства спартсменаў, развіццё і папулярызацыя спартыўнага арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь.

Час і месца правядзення: спаборніцтвы адбудуцца 31 траўня – 2 чэрвеня 2013 года ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.


Праграма спаборніцтваў.
Пятніца, 31.05.2013
2000-2130         Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў.
 
Субота, 01.06.2013
1000-1200         Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў.
1230                   Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў.
1300                    Пачатак асабіста-камандных спаборніцтваў на доўгай дыстанцыі.
 
Нядзеля, 02.06.2013
1100               Пачатак асабіста-камандных спаборніцтваў на сярэдняй дыстанцыі.
1400               Узнагароджанне ўдзельнікаў. Цырымонія закрыцця спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.
 
Удзельнікі спаборніцтваў.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах у асабістым і камандным заліку дапускаюцца спартсмены, якія з’яўляюцца членамі Беларускай федэрацыі арыентавання (БФА). Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія не з'яўляюцца членамі БФА, маюць права ўдзельнічаць у асабістым заліку, а ў камандным заліку толькі ў складзе зборных каманд абласцей ці г. Мінска.  Спартсмены з іншых краін, якія не з'яўляюцца членамі БФА, удзельнічаюць па-за конкурсам.
 
У асабістым заліку мужчыны і жанчыны ўдзельнічаюць адпаведна па групах М21 і Ж21.

У камандным заліку ўдзельнічаюць каманды клубаў-членаў БФА, а таксама зборныя каманды абласцей і г.Мінска.
 
Удзельнічаць у спаборніцтвах дазваляецца спартсменам з любой спартыўнай кваліфікацыяй, калі яны старэйшыя за 18 гадоў. Спартсмены ва ўзросце 16 і 17 гадоў маюць права ўдзельнічаць пры наяўнасці спартыўнай кваліфікацыі не ніжэй за першы разрад і медыцынскай даведкі аб допуску да спаборніцтваў сярод дарослых.
 
Удзельнікі самастойна адказваюць за стан свайго здароўя падчас спаборніцтваў.
 
Склад камандаў: не абмежаваны.
 
Умовы вызначэння вынікаў.
Асабісты залік: вынікі падводзяцца асобна для кожнага віда праграмы.
Агульнакамандны залік: падлічваецца шэсць лепшых вынікаў членаў каманды ў кожны дзень спаборніцтваў. Агульнакамандныя вынікі вызначаюцца па суме балаў паводле табліцы № 1. У выпадку аднолькавай сумы перавагу атрымлівае каманда, у якой больш 1-х месцаў і г.д.

 

Табліца № 1

Месца

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

89

Балы

100

97

94

91

89

87

85

83

81

80

1

 

Парадак узнагароджання.

Пераможцы і прызёры ў асабістым заліку ўзнагароджваюцца дыпломамі, медалямі і памятнымі прызамі.

Каманда-пераможца атрымлівае кубак, каманды-прызёры  – дыпломы.

Мэтавы ўзнос:   за 1 дзень — 50.000 рублёў, за 2 дні — 100.000 рублёў.

Умовы аплаты ўзноса: наяўнымі сродкамі пры рэгістрацыі ўдзельнікаў. Пры неабходнасці аплаціць ўзнос безнаяўным плацяжом просім Вас звярнуцца да арганізатараў.

Схема праезду:

Cхема

Праезд у цэнтр спаборніцтваў:

  1. На электрацягніку ад ст. Інстытут Культуры да ст. Асіна, пасля сваім рухам па схеме прыкладна 2 км.

  2. На машыне па трасе Мінск-Брэст, далей па дарозе Р68 у накірунку г.п.Узда, пасля ў п.Гарадзішчы направа. Рухацца па маркіроўцы каля 1,5 км.

Расклад руху электрацягнікоў: на старонцы http://www.rw.by. Расклад будзе ўдакладнены ў тэхнічнай інфармацыі.

Мясцовасць: Максімальны перапад на схіле 5 метраў. Лес хваёвых парод, саснова-яловы. Дарожная сетка шчыльная, некаторыя сцежкі захламленыя рэшткамі ад вывазу лесу, некаторыя праходзяць праз мокрыя балоты. Дарогі рознай якасці – ад вузкіх лясных сцежак з мяккім грунтам да аўтамабільных неасфальтаваных дарог. Суадносіны цвёрдага грунта да лясных сцяжынак – 60/40. Рух па краі расліннасці ўздоўж палеткаў магчымы, нават калі там нямя сцежак. Перашкоды руху, якія пазначаны на мапе пурпурным колерам, - часцей за ўсё паваленыя дрэвы. Мапа абмежаваная з паўночна-заходняга краю чыгункай Брэст-Мінск, з усходу трасай п.Энэргетыкаў-г.Узда.

Дазваляецца перасоўванне на ровары не толькі па дарогах і сцежках.

Небяспечныя месцы: мокрыя балоты і жывёлы ў лесе (дзікі, гадзюкі, казулі), небяспечны пераход праз ручай, які пазначаны пурпурнай рысачкай як перашкода руху.

Забароненыя месцы: прыватныя ўчасткі, пазначаныя спецыяльным знакам 527 «Пасяленні»; дарога Р68 «п.Энэргетыкаў-г.Узда» на ўсходзе мапы, пазначаная спецыяльным знакам 707 «Забароненая дарога».

Маштаб і сячэнне рэльефу: у суботу 1:20000, 2м; у нядзелю 1:10000 , 2м.

Магчымасці для трэніроўкі: па разміначнай мапе, якую атрымліваеце падчас рэгістрацыі.

Умовы стварэння стартавага пратаколу на доўгай дыстанцыі: па выніках кубка БФА па арыентаванні на роварах 2012 года. Калі згодна вынікаў Кубка БФА 2012 у стартавым пратаколе побач апынуцца спратсмены з адной каманды, будзе прыменены п.10.3 Правілаў спаборніцтваў. Першымі стартуюць спартсмены, якія адсутнічаюць у рэйтынге, парадак іх старту вызначаецца паводле кампутарнай жараб’ёўкі. Пераможца Кубка БФА 2012 года стартуе апошні. Стартавы інтэрвал 3 хвіліны.

Умовы стварэння стартавага пратаколу на сярэдняй дыстанцыі: па выніках кампутарнай жараб’ёўкі. Стартавы інтэрвал 2 хвіліны.

Патрабаванні да экіпіроўкі: спартсмены дапускаюцца да ўдзелу толькі пры наяўнасці шлема. Чып для адзнакі павінен быць прымацаваны да ровара. Пры адсутнасці ўласнага мацавання, чып будзе прымацованы суддзямі ў стартавым калідоры.

Папярэднія параметры дыстанцыі (у км, па аптымальнаму шляху):


01.06.2013

02.06.2013

М

35

20

Ж

25

13

Выдаткі і размяшчэнне ўдзельнікаў.

Усе выдаткі па ўдзелу ў спаборніцтвах нясуць арганізацыі, якія камандзіруюць спартсменаў. Магчыма размясціцца ў намётах ля цэнтра спаборніцтваў, у гасцініцах Мінска, Дзяржынска. Харчаванне асабістае, адлегласць ад цэнтра спаборніцтваў да крыніцы пітнай вады каля 1,5 км. Па пытаннях размяшчэння звяртацца да арганізатараў.

Форма заяўкі і апошняя дата яе атрымання.

Заяўка на спаборніцтвы ажыццяўляецца ў інтэрнэце праз сайт КА "Баклан” http://baklan.do.am/index/rehgistracyja_on_line/0-5. Апошні тэрмін прымання заяўкі – 21 траўня 2013 года.

Пры ўзнікненні пытанняў па рэгістрацыі звяртацца да арганізатараў.


Кантактная інфармацыя.

Галоўны суддзя – Антон Юрок +37529 663 19 29

Намеснік галоўнага суддзі – Мікіта Лаппо +37544 735 95 77

Галоўны сакратар – Марыя Радкевіч +37533 621 73 53

E-Mail: mtbo@tut.by


Категория: І Чэмпіянат РБ па арыентаванні на роварах | Добавил: Антоsь (03.03.2013)
Просмотров: 862 | Теги: велосипед, РБ, чемпионат, MTBO, Чэмпіянат, ровар, велоориентирование | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]