Приветствую Вас Гость | RSS

Клуб любителей "Баклан"

baklan
Среда, 20.09.2017, 13:09
Главная » Статьи » Чэмпіянат Мінска па арыентаванні на роварах

Запрашэнне

Грамадская спартыўная арганізацыя
«Беларуская федэрацыя арыентавання»
Мінская гарадская федэрацыя арыентавання

ЗАПРАШЭННЕ

Чэмпіятнат г. Мінска – 2014
па арыентаванні на роварах (велаарыентаванні)

Час і месца правядзення

Спаборніцтвы адбудуцца 3 – 4 ліпеня 2014 года ў Мінскім раёне.

Арганізатары

Упраўленне спорта і турызму Мінгарвыканкама, Мінская гарадская федэрацыя арыентавання ГСА «Беларуская федэрацыя арыентавання», клуб аматараў «Баклан».

Мэты і задачы

Вызначэнне наймацнейшых спартсменаў, паляпшэнне майстэрства спартсменаў, развіццё і папулярызацыя спартыўнага арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь і ў г. Мінску.

Праграма спаборніцтваў

Чацвер, 03.07.2014

900 – 1000    Заезд удзельнікаў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у цэнтры спаборніцтваў

1030    Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў

1100    Асабісты старт на доўгай дыстанцыі

Пятніца, 04.07.2014

1100    Асабісты старт на спрынтэрскай дыстанцыі

1400    Узнагароджванне ўдзельнікаў. Цырымонія закрыцця спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.

Удзельнікі спаборніцтваў

Да ўдзелу ў спаборніцтвах у асабістым і камандным заліку дапускаюцца ўсе жадаючыя спартсмены, як у складзе каманд клубаў і вобласцей, так і асабіста.

У асабістым заліку мужчыны і жанчыны ўдзельнічаюць адпаведна па групах М і Ж.

Удзельнічаць у спаборніцтвах дазваляецца спартсменам з любой спартыўнай кваліфікацыяй, калі яны старэйшыя за 18 гадоў. Спартсмены ва ўзросце 16 і 17 гадоў маюць права ўдзельнічаць пры спартыўнай кваліфікацыі не ніжэй за першы разрад.

Склад камандаў не абмежаваны.

Адзнака

На спаборніцтвах будзе выкарыстоўвацца сістэма адзнакі Sportident. Дазваляецца ўдзельнічаць з асабістымі SI-чыпами.

Меры бяспекі

Спабоніцтвы прайдуць у лясным масіве. Асноўная частка дыстанцый праходзіць праз кантрольныя пункты, якія знаходзяцца удалечыні ад дарог агульнага карыстання, удзельнікі не будуць ствараць шуму и перашкодаў для грамадзян.

Удзельнікі абавязаны выконваць правілы дарожнага руху, берагчы навакольнае асяроддзе, выконваць правілы и нормы пажарнай бяспекі.

Умовы вызначэння вынікаў

Вынікі ў асабістым заліку вызначаюцца па кожнаму дню спаборніцтваў. Агульнакамандны залік падлічваецца па чатырох лепшых выніках у кожны дзень спаборніцтваў. У выпадку аднолькавай сумы перавагу атрымлівае каманда, у якой больш 1-х месцаў і г.д. Агульнакамандныя вынікі вызначаюцца па суме балаў, паводле табліцы:

Месца

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

15

Балы

100

97

94

91

89

87

85

83

81

80

79

78

77

76

75

Парадак узнагароджвання

Пераможцы груп M і Ж ўзнагароджваюцца ганаровымі граматамі, медалямі і памятнымі прызамі, прызеры – ганаровымі граматамі і медалямі. Каманда-пераможца і каманды-прызёры атрымліваюць ганаровыя граматы.

Форма заяўкі і апошняя дата яе атрымання

Заяўка на спаборніцтвы ажыццяўляецца ў інтэрнэце праз сайт КА «Баклан»

Апошні тэрмін прымання заяўкі – 26 чэрвеня 2014 года.

Пры ўзнікненні пытанняў па рэгістрацыі звяртацца да арганізатараў.

Выдаткі па арганізацыі спаборніцтваў

Выдаткі па ўзнагароджванню пераможцаў і прызёраў, аплаце картаграфічных матэрыялаў, аплаце працы галоўнай судзейскай калегіі нясе Упраўленне спорту і турызмц Мінгарвыканкама. Выдаткі па праезду удзельнікаў да месцаў спаборніцтваў, харчаванню ўдзельнікаў і аплаце мэтавага ўзносу на арганізацыю спаборніцтваў ажыцяўляюцца за конт арганізацый, якія камандзіруюць удзельнікаў і саміх удзельнікаў. Выдаткі па аплаце працы судзей и іншыя расходы па арганізацыі спаборніцтваў нясе Мінская гарадская федэрацыя арыентавання ГСА «БФА».

Для забеспячэння правядзення спабоніцтваў удзельнікі аплачваюць мэтавы ўзнос на арганізацыю спаборніцтваў Мінскай гарадской федэрацыей арыентавання ГСА «БФА». Памеры мэтавага ўзносу:

Са сваім чыпам: 40 000 – 1 дзень, 80 000 – 2 дні.

З арэндай чыпу: 45 000 – 1 дзень, 90 000 – 2 дні.

Мэтавы ўзнос магчыма аплаціць пры рэгістрацыі. Таксама магчыма аплата па безнаяўнаму разліку. Рэквізіты для аплаты:

Атрымальнік: Мінская гарадская федэрацыя арыентавання ГСА "БФА"

УНП: 102379077

Банк атрымальнік: ЦБП № 507 ААТ "Белінвестбанк", код 739

Разліковы рахунак: 3015347340018

Прызначэнне плацяжу: Мэтавы ўзнос на арганізацыю спаборніцтваў.

Галоўная судзейская калегія

Галоўны суддзя – Антон Юрок, 1 катэгорыя +37529 663 19 29

Галоўны сакратар – Мікіта Лаппо, 1 катэгорыя +37544 735 95 77

E-Mail: mtbo@tut.by

 
Категория: Чэмпіянат Мінска па арыентаванні на роварах | Добавил: Антоsь (05.06.2014)
Просмотров: 522 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]