Приветствую Вас Гость | RSS

Клуб любителей "Баклан"

baklan
Четверг, 22.02.2018, 22:21
Главная » 2013 » Июнь » 3 » Першы Чэмпіянат РБ па арыентаванні на роварах.
18:27
Першы Чэмпіянат РБ па арыентаванні на роварах.


Вось і завяршыўся першы Чэмпіянат РБ па арыентаванні на роварах. Два дні цяжкай, але цікавай барацьбы з супернікамі і з самім сабой прайшлі на адным дыханні. Як вынік - першымі чэмпіёнамі РБ і на сярэдняй і на доўгай дыстанцыях сталі Святлана Арлова і Маргус Халлік. Таксама адзначыліся сярод прызёраў Настасся Дамашэвіч, Васіліса Чэркас, Аляксандр Мінчукоў і Сяргей Салодкін. У камандным заліку перамагла зборная каманда Мінскай вобласці, на другую прыступку падняўся Клуб аматараў "Баклан", а замкнула тройку каманда Клуба арыентавання Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта.

Больш падрабязныя вынікі можна знайсці ў адпаведным падзеле. Акрамя гэтага, некалькі фотамомантаў ад Аляксандра Гарбацэвіча можна знайсці на яго старонцы ў Сеціве, а вось тут Вы знойдзеце фотаздымкі ад Крысціны Шыбека.

Паглядзець мапы, а таксама намаляваць
свой пуць магчыма за першы дзень тут, а за другі дзень тут.

Судзейская калегія выказвае вялікую падзяку усім, хто прыклаў намаганні, каб гэты Чэмпіянат адбыўся. Асабліва трэба падзякаваць за дапамогу ТАА "Саламандра-плюс", ПП "Байк-Сіці", а таксама персанальна Аляксандру Мінчукову, Дзмітрыю Ванькевічу, Барысу Пракапенка і Віталю Рагоўскаму. Акрамя гэтага вялікі дзякуй за супрацоўніцтва суддзям з КА "БДУ", якія ўзмацнілі склад судзейскай калегіі

І канешне, нельга не адзначыць саміх удзельнікаў, якіх было для арыентвання на роварах зусім нямала. Спадзяемся, што першы Чэмпіянат не стане апошнім, і мы яшчэ не раз сустрэнемся з Вамі на дыстанцыях арыентавання на роварах!  
Просмотров: 392 | Добавил: Антоsь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 5
5  
На самом деле тема (не-) выполнения МС на данном старте не так однозначна, как написал Антось. По существующим в РБ требованям для того, чтобы иметь право присваивать любые разряды (а не только МС) по данному виду спорта необходимо иметь республиканскую федерацию, минимум 300 человек занимающихся данным видом спорта и проведение республиканских официальных соревнований с участием команд спортсменов не менее чем из трех областей (г. Минска), подтверждаемых протоколами соревнований, проведенных в течение трех лет.
Но такого вида спорта как ориентирование на велосипедах юридически пока не имеется (так как нет федерации (союза, ассоциации). Есть вид спорта ориентирование спортивное, которое полностью отвечает вышеперечисленным требованиям, и в котором есть такой вид программы, как ориентирование на велосипедах, как например и лыжное ориентирование. Кстати, ранг дистанции устанавливает инспектор, вне зависимости от того первый это чемпионат или четвертый.

3  
А почему ранг дистанций был КМС!???
Это ведь ЧРБ!!! => первых 3 места - МС!...

4  
По существующим в РБ требованям для того, чтобы иметь право присваивать МС, по этому виду спорта необходимо провести не менее 3 Чемпионатов РБ.

2  
Дарэчы, унікальных удзельнікаў было 12 жанчын і 37 мужчын. (Іра)

1  
Спасибо за прекрасные соревнования!
Порадовали прекрасные дистанции, четкая организация. Молодцы!

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]