Приветствую Вас Гость | RSS

Клуб любителей "Баклан"

baklan
Вторник, 23.04.2024, 15:33
Главная » 2013 » Июнь » 18 » Чэмпіянат Еўропы па арыентаванні на роварах. Дзень другі.
22:46
Чэмпіянат Еўропы па арыентаванні на роварах. Дзень другі.
Сёння на Чэмпіянаце Еўропы па арыентаванні на роварах спартсмены вызначалі наймацнейшых на сярэдняй дыстанцыі. Нажаль па тэхнічных прычынах ан-лайн вынікі на афіцыйнай старонцы былі сёння недаступныя, але ўрэшце рэшт з'явіліся афіцыйныя вынікі. Трэба адзначыць, што гэта ўжо не першы недахоп с пачатку спаборніцтваў - рэзультаты спрынта сярод жанчын, які адбыўся ўчора, былі скасаваныя. Прычынай з'явілася тое, што на мапе быў пазначаны праезд, які на дыстанцыі быў зачынены.

Аднак вернемся да сённяшняга дню. Дык вось, першае месца заваяваў прадстаўнік Расіі - Валерый Глухаў. Трэба адзначыць, што перамога была больш чым упэўненая: Пека Ніемі з Фінляндыі, які заняў другое месца саступіў расійскаму спартсмену больш за паўтары хвіліны. На трэцюю прыступку ўзышоў Жыры Градзіл з Чэхіі. Што тычыцца Маргуса Халіка, за якога перажываюць бадай усе аматары арыентавання на роварах з Беларусі, то ён паказаў дваццаць пяты вынік саступіўшы пераможцы дванаццаць хвілін і адну секунду. Сярод жанчын таксама вельмі ўпэўненую перамогу святкавала Эмілі Бэнхам з Велікабрытаніі, другое месца заняла Сесіла Томасан са Швецыі, а замкнула тройку лепшых жанчын Інгрыд Стэнгард з Фінляндыі. Аніякіх сенсацый сённяшняя дыстанцыя не прынесла, усе прызёры ўваходзяць у спіс лідэраў сусветнага рэйтынгу па арыентаванні на роварах.

Больш падрабязна пачытаць пра вышэйзгаданыя спаборніцтвы можна на афіцыйнай старонцы ў Сеціве.
Просмотров: 1318 | Добавил: Антоsь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]