Приветствую Вас Гость | RSS

Клуб любителей "Баклан"

baklan
Четверг, 25.04.2024, 15:48
Главная » 2013 » Июнь » 17 » Чэмпіянат Еўропы па арыентаванні на роварах 2013
20:29
Чэмпіянат Еўропы па арыентаванні на роварах 2013
Сёння ў Польшчы  распачаўся чарговы Чэмпіянат Еўропы па арыентаванні на роварах. Нажаль, беларускіх спартсменаў на прасторах нашай краіны-суседкі не заўважана, аднак можна падтрымаць сябра нашай Беларускай федэрацыі арыентавання - Маргуса Халіка, які прымае ўдзел у спаборніцтвах у складзе зборнай каманды Эстоніі. Найбольшае прадстаўніцтва, па дванаццаць спартсменаў, на гэтым Чэмпіянаце Еўропы маюць дэлегацыі з Расійскай Федэрацыі, а таксама з Фінляндыі. Літва накіравала ў Польшчу 9 удзельнікаў, Латвія - пяць, а ад Украіны будзе ўдзельнічаць толькі адна дзяўчына. Усяго ж дваццаць краін маюць сваё прадстаўніцтва на Чэмпіянаце. 

Сёння адбыўся і першы старт - на спрынтэрскай дыстанцыі. У мужчынскай групе перамогу атрымаў Юссі Лаўрыла з Фінляндыі, на другую прыступку патрапіў легендарны Руслан Грыцан с Расіі, а замкнуў тройку таксама фінскі спартсмен - Юса Юціла. Добра вядомы нам Маргус Халік паказаў дваццаць другі вынік з адставаннем ад пераможцы дзве хвіліны і дзесяць секунд. Сярод жанчын перамогу святкавала Марыка Хара з Фінляндыі, другое месца заваявала Сюзанна Лаўрыла таксама з Фінляндыі, на трэцім радку апынулася Каміла Согард з Даніі.

Трэба адзначыць, што ўсе вынікі ідуць у залік Кубка Свету, а паралельна з Чэмпіянатам Еўропы сярод дарослых, адбываюцца Юніорскі і Юнацкі Кубак Еўропы па арыентаванні на роварах. 
Ізноўку на старт спартсмены выйдуць ужо заўтра: а адзінаццатай гадзіне пачнуцца спаборніцтвы на сярэдняй дыстанцыі.

Больш падрабязна пачытаць пра вышэйзгаданыя спаборніцтвы можна на афіцыйнай старонцы ў Сеціве.
Просмотров: 929 | Добавил: Антоsь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]